БЕЛ Ł РУС

На Партызанскім праспекце ў Мінску сутыкнуліся чатыры аўтамабілі

27.09.2025 / 20:34

Nashaniva.com

Днём 27 верасня на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Сяліцкага ў Мінску адбылося ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў, паведамляе УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Кіроўца грузавіка Iveco пры змяненні паласы руху сутыкнуўся з каршэрынгавым аўтамабілем Volkswagen. Пасля гэтага кіроўца аўтамабіля Chrysler наехаў на аўтамабіль Haval, які спыніўся з-за гэтага ДТЗ.

Кіроўца аўтамабіля Haval была дастаўленая ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула