У Пінску затрымалі падлетка за «мініраванне» ліцэя
У Пінску затрымалі 16‑гадовага навучэнца каледжа за хлуслівае паведамленне ў тэлеграм-бот. Як сцвярджае міліцыя, падлетак даслаў паведамленне пра нібыта замініраваны будынак аднаго з ліцэяў горада.
Хлопца хутка знайшлі. Ён патлумачыў, што зрабіў гэта з-за канфліктаў з аднагодкамі і хацеў «насаліць». Следчыя распачалі крымінальную справу за заведама хлуслівае паведамленне аб небяспецы.
Паводле закону, крымінальная адказнасць за такія дзеянні наступае з 14 гадоў. Пакаранне можа складаць да 7 гадоў пазбаўлення волі, а таксама суд можа спагнаць з вінаватага ўсе выдаткі дзяржаўных службаў, якія былі задзейнічаныя па гэтым выкліку.
Чытайце таксама:
Мінчук «замініраваў» курсы па аратарскім мастацтве
У Светлагорску п’яны мужчына ноччу паведаміў пра мініраванне чыгуначнага моста
Падлетак «замініраваў» гандлёвы цэнтр ад імя знаёмай па чаце