БЕЛ Ł РУС

У Грузіі два беларусы папаліся на аперацыях з крыптавалютай

27.09.2025 / 22:16

Nashaniva.com

26 верасня ў Грузіі супрацоўнікі Следчай службы Міністэрства фінансаў затрымалі трох замежных грамадзян па абвінавачанні ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Сярод іх — грамадзянін Азербайджана Ф. Г. і двое беларусаў А. П. і А. В., піша Reform.news.

Па версіі следства, гэтыя людзі без абавязковай рэгістрацыі ў Нацыянальным банку Грузіі займаліся ў Тбілісі і Батумі абменам крыптаактываў і атрымлівалі значны даход у выглядзе камісіі.

Падчас следчых дзеянняў былі канфіскаваныя 246 975 даляраў ЗША, 103 210 грузінскіх лары (каля 38 тысяч даляраў), 1705 еўра і іншая замежная валюта.

Справу расследуюць паводле ч. 2 арт. 192 Крымінальнага кодэкса Грузіі, які прадугледжвае пакаранне ад 3 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Таксама правяраецца, ці не было яшчэ ўхілення ад падаткаў і адмывання незаконных даходаў.

Чытайце таксама:

Беларус расказаў, як яго спрабавалі ўцягнуць у ценявы бізнэс па пастаўцы люксавых аўто з Польшчы ў Расію

На Wildberries можна будзе плаціць крыптавалютай

Ізраіль унёс у чорны спіс сотні крыптакашалькоў, меркавана, звязаных з іранскімі спецслужбамі. Заблакаваныя $1,5 мільёна

Каментары да артыкула