БЕЛ Ł РУС

У часе расійскай атакі ў Кіеве загінула 12‑гадовая дзяўчынка. Колькасць ахвяр дасягнула чатырох чалавек

28.09.2025 / 9:47

Nashaniva.com

У выніку масіраванай атакі на Кіеў, якая адбылася ноччу 28 верасня, загінулі чатыры чалавекі. Сярод ахвяр — 12‑гадовая дзяўчынка, цела якой было знойдзена пад заваламі разбуранага пяціпавярховага жылога дома ў Саламянскім раёне. 

Паводле слоў кіраўніка гарадской ваеннай адміністрацыі Цімафея Ткачэнкі, колькасць ахвяр у сталіцы Украіны вырасла да чатырох.

Паводле яго звестак, сярод загінулых у Саломенскім раёне — 12‑гадовая дзяўчынка.

Раней мэр Кіева Віталь Клічко пацвердзіў гібель трох чалавек.

Адзін з удараў прыйшоўся на Інстытут кардыялогіі ў Саламянскім раёне. Паводле паведамлення Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, агонь ахапіў другі і трэці паверхі будынка.

«Патушылі пажар у будынку дзяржаўнай медустановы. Ратавальнікі знайшлі там целы дваіх загінулых. Выратавалі пяць чалавек», — напісаў Клічко.

У Запарожжы таксама адбылася атака: колькасць пацярпелых там узрасла да 21 чалавека, з якіх двое — у цяжкім стане. 

Расійскі бок інфармацыю аб ударах па Кіеве і Запарожжы не каментаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула