БЕЛ Ł РУС

У Мінску правялі кірмаш «ЛНР»

28.09.2025 / 16:20

Nashaniva.com

Мармелад з акупаваных рэгіёнаў амаль распрадалі, а марозіва прыйшлося раздаваць бясплатна.

Скрыншот відэа СТБ

Каля Камароўскага рынку ў Мінску на выходныя зладзілі кірмаш вытворцаў з «Луганскай народнай рэспублікі». Прыехаў і міністр культуры «ЛНР» Раман Алексін.

Фота: «Мінск-Навіны»

На кірмашы прадавалі вырабленыя ў акупаваным рэгіёне пернікі, зефір, каўбасы.

«Учора мы прадалі амаль увесь наш запас мармеладу, рахат-лукума і печыва, што прывезлі ў Мінск», — расказала «Мінск-Навінам» прадстаўніца луганскай кандытарскай фабрыкі «Мак-даК».

Марозіва з Луганскага хладакамбіната купляць не хацелі, таму яго сталі раздаваць наведвальнікам з дзецьмі, пенсіянерам і падлеткам па 2‑3 пачкі на рукі.

Выступалі і прывезеныя адтуль артысты.

Фота: «Мінск-Навіны»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула