БЕЛ Ł РУС

Памер шкоды пры ДТЗ будуць вызначаць па-новаму з 15 кастрычніка

28.09.2025 / 17:5

Nashaniva.com

Калі немагчыма дакладна размежаваць дэфекты эксплуатацыі і пашкоджанні, нанесеныя ў выніку ДТЗ, то будзе праводзіцца аўтатэхнічная экспертыза.

З 15 кастрычніка ў Беларусі ўступіць у сілу новы парадак вызначэння памеру шкоды, нанесенай у выніку дарожна-транспартных здарэнняў.

Змены ўстаноўленыя загадам Беларускага бюро па транспартным страхаванні і апублікаваныя на Нацыянальным прававым партале.

Пры вызначэнні памеру шкоды ўлічваць будуць пашкоджанні аўто, якія адносяцца да пэўнага ДТЗ. Калі немагчыма дакладна размежаваць дэфекты эксплуатацыі і пашкоджанні, нанесеныя ў выніку ДТЗ, то будзе праводзіцца аўтатэхнічная экспертыза.

Пры разліку кошту рамонту і абясцэнення частак аўтамабіля, а таксама агульнага кошту аўто, ацэншчык будзе арыентавацца на дату правядзення ацэнкі.

Усе разлікі — у беларускіх рублях. Замежныя валюты выкарыстоўваць можна пры наступным абавязковым пераразліку ў беларускі рубель па афіцыйным курсе Нацбанка на дату ацэнкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула