БЕЛ Ł РУС

У Мінскім раёне ўключаюць ацяпленне

29.09.2025 / 10:36

Nashaniva.com

Старшыня Мінскага райвыканкама Дзяніс Калясень падпісаў рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона.

Фота: БелТА

Цяпло пачнуць падаваць з 29 верасня ў школы, дзіцячыя сады, бальніцы, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі і гасцініцы, піша «Прысталічча».

Батарэі будуць грэць у жылых дамах, калі сярэднясутачная тэмпература паветра не перавысіць +10 °C тры дні запар.

Чытайце таксама:

У Мінску сталі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы

Каментары да артыкула