БЕЛ Ł РУС

Тут незвычайныя спальні. У Калодзішчах прадаецца свежаўзведзены катэдж з бярозавым гаем проста на ўчастку

29.09.2025 / 11:42

Nashaniva.com

У Калодзішчах прадаецца сучасны каркасны дом. Унутры — светлы інтэр'ер, шмат вялікіх вокнаў, а на другім паверсе — прасторныя спальні з ваннымі. Добры і сам участак: дом, альтанка і дзіцячая пляцоўка ўпісаны ў бярозавы гай, піша Realt.by.

Дом быў пабудаваны ў Калодзішчах у 2025 годзе. Ён стаіць на маналітным жалезабетонным падмурку з уцяпленнем і гідраізаляцыяй.

Сцены — каркасныя з уцяпленнем у 15 см. На даху ляжыць металадахоўка з уцяпленнем 20 см. Плошча катэджа — 234,49 м².

Дом двухпавярховы з рамонтам, мэбляваны. На першым паверсе размясціліся дзве гасціныя, асобная кухня, санвузел і кацельня. На падлозе ляжыць ламінат, плітка. Мэбля зроблена з масіву.

Кухня абстаўлена бытавой тэхнікай.

Таксама тут прадуманы гардэробная, ванная і туалет. На першым паверсе зроблена і саўна.

Вада паступае з цэнтральнага водаправода, каналізацыя — аўтаномная. Ацяпленне тут электрычнае, але ўведзены і газ. Дапамагае і камін у гасцінай.

Да дома прымыкае тэраса, якая злучае дом з альтанкай. Дарэчы, сюды таксама падведзена вада. Агароджаны ўчастак займае 12,5 соткі. Тут выкладзены дарожкі, у прыродны ландшафт упісана дзіцячая пляцоўка, гаспадарчая пабудова. На тэрыторыі растуць высокія бярозы.

На даступнай адлегласці знаходзяцца крамы «Санта», «Еўраопт», новая школа з басейнам і дзіцячы сад.

За 10 хвілін язды знаходзяцца станцыі метро «Уручча».

Цана дома складае 299 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула