БЕЛ Ł РУС

У Навагрудку суседка выратавала на пажары 17‑гадовую дзяўчыну

29.09.2025 / 11:53

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ўдзень у суботу, паведамляе МНС.

Маці дзяўчыны не змагла да яе датэлефанавацца і папрасіла суседку праверыць, ці ўсё ў парадку.

Зайшоўшы ў дом, жанчына адчула пах дыму з пакоя дзяўчыны, а ўнутры выявіла моцнае задымленне. Дзяўчына была ў прытомнасці.

Суседка вывела яе на вуліцу і выклікала хуткую дапамогу. З дапамогай вядра з вадой яна патушыла загаранне анучаў.

Дзяўчыну шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула