БЕЛ Ł РУС

Пяскоў пракаментаваў заявы пра магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» Украіне

29.09.2025 / 12:48

Nashaniva.com

Масква чула заявы віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса і спецпасланніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага аб магчымасці паставак ракет «Тамагаўк» Украіне, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

 Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

Спікер Крамля назваў заявы амерыканскага боку «вельмі сур'ёзнымі».

«Мы, сапраўды, чулі гэтыя заявы, мы ўважліва цяпер іх аналізуем», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, важна разумець, хто будзе запускаць і нацэльваць гэтыя ракеты.

Таксама ён адказаў на пытанне, якім будзе адказ Масквы ў выпадку пастаўкі Украіне «Тамагаўкаў».

«Няма ніякай панацэі, якая цяпер можа змяніць сітуацыю на франтах для кіеўскага рэжыму. Няма чароўнай зброі. І няхай гэта будуць «Тамагаўкі» ці іншыя ракеты, яны не змогуць змяніць дынаміку», — сказаў Пяскоў.

Спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг пацвердзіў, што Уладзімір Зяленскі звяртаўся да амерыканскага прэзідэнте з просьбай аб атрыманні крылатых ракет. Па словах Келага, Белы дом пакуль не прыняў рашэнне па гэтым пытанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула