На станцыі Гудагай будуць зноў спыняцца міжнародныя цягнікі
З 25—26 кастрычніка, у залежнасці ад цягнікоў, тут будзе адбывацца пасадка-высадка пасажыраў, паведамляе «Астравецкая праўда».
Фота: Астравецкая праўда
Цягнікі перасталі спыняцца з пачаткам кавіду, затым пасля ўвядзення санкцый быў адменены цягнік на Вільню.
Праз месяц міжнародныя цягнікі Калінінград — Масква, Калінінград — Санкт-Пецярбург, Калінінград — Адлер, Калінінград — Чалябінск і ў зваротным напрамку будуць зноў спыняцца ў Гудагаі.