БЕЛ Ł РУС

NATO адправіла ў Данію падмацаванне з прычыны сітуацыі з дронамі

29.09.2025 / 15:27

Nashaniva.com

У Данію накіравалі падмацаванне ў выглядзе вайскоўцаў і сродкаў барацьбы з беспілотнікамі пасля некалькіх інцыдэнтаў з дронамі, піша Bloomberg.

Дацкія вайскоўцы. Ілюстрацыйнае фота: Kristian Tuxen Ladegaard Berg/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

NATO таксама накіравала да берагоў каралеўства нямецкі фрэгат «Гамбург».

На гэтым тыдні ў Капенгагене павінен адбыцца саміт Еўрасаюза. Як удакладняе агенцтва, Берлін накіраваў у Данію 40 нямецкіх вайскоўцаў, Парыж — 35, а таксама верталёт.

Паводле слоў прэм’ер-міністра Швецыі Ульфа Крыстэрсана, Стакгольм часова даў Капенгагену некалькі магутных радыёлакацыйных сістэм і адправіў падраздзяленне ўзброеных сіл, якое спецыялізуецца на барацьбе з дронамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула