БЕЛ Ł РУС

У Віцебску быў пажар ва ўніверсітэцкай бібліятэцы

29.09.2025 / 17:21

Nashaniva.com

Днём 29 верасня ў Віцебску было зафіксавана задымленне ў бібліятэцы Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя Пятра Машэрава, паведамляе МНС.

Скрыншот з відэа

На выклік неадкладна былі накіраваныя 8 адзінак тэхнікі і адпаведныя падраздзяленні МНС.

Пасля прыбыцці іх на месца высветлілася, што загаранне адбылося ў сувязі з непаладкамі электрычнай лямпы ў памяшканні бібліятэкі. Яго да таго часу ўжо ліквідаваў супрацоўнік універсітэта пры дапамозе вогнетушыцеля.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, а эвакуацыя супрацоўнікаў і наведвальнікаў не спатрэбілася. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула