БЕЛ Ł РУС

Віталь Рыжкоў едзе ў еўрапейскі тур з паэтычным стэндапам

29.09.2025 / 18:36

Nashaniva.com

Яго выступленне ламае стэрэатып, што паэзія — гэта пра нешта сумнае і залішне сур'ёзнае.

Паэт Віталь Рыжкоў выпраўляецца ў еўрапейскі тур са сваім паэтычным стэндапам «Прэзентацыя».

Вільня (2 кастрычніка), Коўна (4 кастрычніка) і Клайпеда (6 кастрычніка) — гэта першыя гарады, дзе адбудзецца монаспектакль. Далей будуць Беласток, Лімасол і Варшава.

Паэзія і гісторыі «Прэзентацыі» Віталя Рыжкова — стракаты свет пошукаў прыгажосці і справядлівасці ва ўсім тым, што атачае сёння кожнага.

Віталь сфармаваў уласны пазнавальны стыль, а зараз ён абгарнуў яго ў своеасаблівы «паэтычны стэндап».

Гэта не проста чытанне вершаў, а сапраўднае шоу, дзе паэт злучае літаратурную творчасць з элементамі гумару, асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай. Такім чынам ён ламае стэрэатып, што размова пра паэзію — гэта пра нешта сумнае і залішне сур'ёзнае.

View this post on Instagram

A post shared by Віталь Рыжкоў (@ryzhkou)

Квіткі і рэгістрацыя — па спасылцы. У некаторых гарадах уваход вольны.

За сваю творчасць Віталь Рыжкоў атрымаў шэраг прэстыжных літаратурных узнагарод і лічыцца адным з вядучых галасоў свайго пакалення. Ягоныя вершы ў сваёй творчасці выкарыстоўваюць такія знакамітыя артысты як Зміцер Вайцюшкевіч, Lear, Nizkiz і Dziecuki. Паэт мае ўласны музычны рэп-праект ANGST, удзельнік рэп-гурта Belaroots.

На мапе будучых выступаў Віталя Рыжкова гарады Польшчы, Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Эстоніі, Швецыі, Нарвегіі і Даніі. Сачыць за абнаўленнямі можна тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула