БЕЛ Ł РУС

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту

30.09.2025 / 7:18

Nashaniva.com

Талібы, змагаючыся з амаральнымі, на іх погляд, з'явамі, у панядзелак цалкам адключылі краіну ад інтэрнэту. Пра гэта паведаміла міжнародная служба маніторынгу інтэрнэту NetBlocks, піша Бі-бі-сі.

Некалькі жыхароў Кабула сказалі Бі-бі-сі, што ў іх да канца працоўнага дня ў панядзелак, прыкладна да пятай гадзіны вечара па мясцовым часе, перастала працаваць аптавалаконная інтэрнэт-сувязь.

«Афганістан цяпер афіцыйна заняў першае месца ў спаборніцтве з Паўночнай Карэяй па адключэнні інтэрнэту», — напісаў у сетцы X былы галоўны рэдактар афганскага навінавага тэлеканала 1TV Хамід Хайдары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула