БЕЛ Ł РУС

У выніку ўдару па Сумшчыне загінула сям'я з двума малымі дзецьмі

30.09.2025 / 8:2

Nashaniva.com

Двое дарослых і двое маліх дзяцей загінулі ў выніку расійскага ўдару беспілотнікам па жылым доме ў вёсцы Чарнеччына на Сумшчыне ўначы 30 верасня, паведаміў начальнік Абласной ваеннай адміністрацыі Алег Грыгораў у сваім тэлеграм-канале.

«Гэтай ноччу вораг прыцэльна ўдарыў ударным беспілотнікам па жылым доме ў вёсцы Чарнеччына Краснапольскай грамады. У гэтым доме пражывала сямейная пара з двума малымі дзецьмі. На жаль, уратавацца не здолеў ніхто», — напісаў ён.

Ён дадаў, што ратавальнікі дасталі з-пад завалаў чатырох загінулых — бацькоў і іхніх сыноў 6 і 4 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула