БЕЛ Ł РУС

Самая вялікая сям'я ў Беларусі мае 15 дзяцей

30.09.2025 / 16:45

Nashaniva.com

Прэс-служба Мінпрацы паведаміла, што на сённяшні дзень у Беларусі 46 сем'яў выхоўваюць дзесяць і больш дзяцей. А ў самай вялікай іх ажно 15.

Фота ілюстрацыйнае

«Самая вялікая сям'я ў краіне на сённяшні момант выхоўвае 14 непаўналетніх родных дзяцей. Увогуле ў іх 15 дзяцей, але старэйшаму дзіцяці ўжо споўнілася 18 гадоў», — адзначылі ў Мінпрацы.

Гэтая сям'я жыве ў Салігорскім раёне.

Увогуле ж у Беларусі самым шматдзетным рэгіёнам з'яўляецца Брэсцкая вобласць. Пасля яе ідуць Гомельская і Мінская вобласці.

Чытайце таксама:

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі

Па «справе Гаюна» асудзілі шматдзетную маці з Мазырскага раёна

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады

У Варшаве шматдзетную беларускую сям’ю высяляюць з кватэры за неаплату. Але яны ўпэўненыя, што нават пераплацілі

Каментары да артыкула