БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

30.09.2025 / 16:56

Nashaniva.com

Стаўка па новых крэдытах на новабудоўлі на месяц змяншаецца да 13,75% — стаўка рэфінансавання плюс 4 працэнтныя пункты.

Мінск Свет. Фота забудоўшчыка 

У кастрычніку Беларусбанк запускае крэдытную акцыю — крэдыт на новабудоўлі (якія будуюцца і якія ўжо гатовыя) ад забудоўшчыкаў можна будзе ўзяць пад стаўку рэфінансавання (9,75%) плюс 4 працэнтныя пункты. То-бок гаворка ідзе крэдыт пад 13,75%.

Пра гэта паведаміла блогерка Наталля Літоўская. Па яе словах, афіцыйная аб’ява ад банка чакаецца заўтра

«Такога, здаецца, у сучаснай гісторыі яшчэ не было», — адзначае яна.

На гэты момант стаўкі ў Беларусбанку для тых, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў, складаюць 13,5% пры куплі ў забудоўшчыкаў і 14,5% пры куплі ў фізічных асобаў.

А вось для тых, хто не мае льготаў, стаўка трымалася на ўзроўні 16,4-17,4%.

Зніжэнне стаўкі на 2,65 працэнтных пунктаў можна выглядаць нязначным, але ў пераліку на 20 гадоў гэта дае значную эканомію. Пераплата зніжаецца прыкладна на 37 тысяч рублёў на 100 тысяч крэдыту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула