БЕЛ Ł РУС

«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце

30.09.2025 / 18:26

Nashaniva.com

Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» — у яго дадалі больш за 30 старонак, піша «Вясна».

Сярод іншага ў спісе з'явіўся сайт «Беларускага Нацыянальнага Пашпарта», інстаграм-старонка кавярні «Карчма ў Вільні», сацсеткі ініцыятывы «Фемгруппа Беларусь» і крамы сувеніраў у Вільні «KROPKA», сайт і старонкі праекту kamunikat.оrg.

Акрамя гэтага, у «экстрэмісцкі спіс» дадалі тры нумары часопіса «Беларусь i свет», кнігу Цімаці Снайдэра «Пра свабоду», а таксама кнігі «Код адсутнасці» і «Трэба ўявіць сізіфа шчаслівым» Валянціна Акудовіча.

Чытайце таксама:

BEROC прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

ЕГУ прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй

«Экстрэмісцкім» стаў і ролік «Мы беларусы», які грымеў амаль 10 гадоў таму

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонкі беларускіх дыяспар

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» буйны расійскі тэлеграм-канал «Двач»

Каментары да артыкула