БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах людзі ганяюцца за таннымі ёгуртамі, але не ўсім шчасціць іх здабыць

30.09.2025 / 18:59

Nashaniva.com

У Баранавічах узнік ажыятаж вакол танных ёгуртаў, якія мясцовыя называюць «пераходамі», піша выданне BGMedia.

Фота ілюстрацыйнае

«Пераходы» — гэта прадукцыя фабрыкі «Савушкаў прадукт», якая вырабляецца падчас змены адной фруктовай дабаўкі на іншую — напрыклад, «клубніца-маліна» або «груша-банан». Такія ёгурты і тварагі не паступаюць у звычайныя крамы і прадаюцца значна танней, аднак па якасці і свежасці яны не саступаюць стандартнай прадукцыі.

Раней «пераходы» можна было купіць у краме «Верас» на вуліцы Камсамольскай па цане 46—64 капейкі, але краму закрылі, выклікаўшы незадаволенасць жыхароў. Дырэктар вытворчага філіяла «Савушкаў прадукт» у Баранавічах Віктар Ракуць патлумачыў, што закрыццё звязана з нізкай прыбытковасцю крамы, а сродкі перанакіравалі на будаўніцтва новай сталовай і буфета на тэрыторыі самога прадпрыемства, дзе таксама прадаюцца «пераходы».

@alex_belarus_12 «Переходы за 46 копеек». Где сегодня продают популярные продукты закрытого «Вераса»? P.S. «Переходы» в тепле не стояли - их заказали и сразу купили. Видео снято в ознакомительных целях в общественном месте. Если вы узнали себя и у вас есть претензии — напишите в ЛС, и мы решим этот вопрос. #барановичи #беларусь #савушкинпродукт #магазин #продажа ♬ оригинальный звук - Alex_Belarus

Цяпер людзі штодня ходзяць у буфет «Савушкавага» на вуліцы 50 гадоў БССР, але партыі ёгуртаў абмежаваныя, і іх з’яўленне непрадказальнае. Жыхарам раяць прыходзіць рана, бо пасля 11‑й гадзіны прадукцыя ўжо раскуплена, а работнікі прадпрыемства абслугоўваюцца ў прыярытэтным парадку. Таксама выклікае незадаволенасць дзейнасць перакупшчыкаў, якія скупляюць ёгурты вялікімі партыямі.

Чытайце таксама:

«Савушкаў» выпусціў сыркі «Дубай», а цяпер здымае іх з продажу

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»

З паліц крамаў знік папулярны тварог ад «Савушкавага»

Каментары да артыкула