БЕЛ Ł РУС

У Беларусі сталі выпускаць Z-кардон

30.09.2025 / 20:40

Nashaniva.com

У мінулым годзе Беларусь імпартавала амаль 360 тысяч тон цэлюлозы, што дазволіла значна павялічыць вытворчасць паперы і кардону, амаль удвая, паведаміла БелТА со спасылкай на часопіс «Экономика Беларуси».

Фота ілюстрацыйнае

Сярод важных навінак — устаноўка новага абсталявання на філіяле «Папяровая фабрыка «Чырвоная зорка» (Светлагорскі ЦКК) для вытворчасці папяровых мяшкоў з поліэтыленавым укладышам.

Папяровая фабрыка «Спартак» запусціла высокахуткасную лінію ратацыйнай высечкі і лінію для вытворчасці чатырохклапанавых скрынак з флексаграфічным друкам. Пачалі выпускаць папяровыя ручнікі і сурвэткі V-складання, двух– і трохслойную туалетную паперу, кухонныя ручнікі.

Акрамя таго, Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альберцін» цяпер выпускае Z-кардон, які выкарыстоўваюць мэблевікі для ўпакоўкі прадукцыі. Раней ён закупляўся за мяжой.

Чытайце таксама:

Рыбная каралева Беларусі Няронская стане рэстаратарам. А маладога зяця Лукашэнкі зрабіла сваім дырэктарам

У гіганцкі бізнэс-цэнтр на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску засяліліся пакуль 13 арганізацый

Новы цэлюлозна-кардонны камбінат будуць будаваць у Дубровенскім раёне

Каментары да артыкула