БЕЛ Ł РУС

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў

1.10.2025 / 7:49

Nashaniva.com

Сайт Памежнага камітэта паказвае, што па стане на 06:00 раніцы на пераходзе «Брэст» няма чаргі з легкавых аўто і стаяць тры аўтобусы.

Архіўнае фота

Нагадаем, што мяжа была закрыта з 12 па 23 верасня з-за беларуска-расійскіх вучэнняў» і пасля яе адкрыцця там адразу ўтварылася чарга з 3000 аўто.

Некалькі дзён таму яна стала змяншацца.

Учора ў гэты час там было 515 легкавых аўто, а 22‑й вечара — 140 легкавікоў і 5 аўтобусаў.

Сёння раніцай на літоўскай мяжы чэргаў няма.

Скрыншот з сайта Памежнага камітэта

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула