БЕЛ Ł РУС

Доктарка расказала, калі лепш прышчапіцца ад грыпу

1.10.2025 / 8:21

Nashaniva.com

Спецыялісты нагадваюць: пік захворванняў, як правіла, прыпадае на лістапад — снежань і люты — сакавік. Але прафілактыку варта пачынаць загадзя, пішуць Мінск-навіны.

— Зараз мы фіксуем чаканы сезонны рост захворванняў вострых рэспіраторных захворванняў, — расказала намесніца галоўнага доктара па медыцынскай частцы 8‑й гарадской паліклінікі Ульяна Чэрнік. — Найбольш эфектыўны спосаб прафілактыкі грыпу і каранавіруса — вакцынацыя.

Аптымальны тэрмін — кастрычнік: імунітэт фарміруецца цягам двух тыдняў і абараняе на працягу ўсяго эпідсезону. Асабліва важна прышчапіцца людзям з груп рызыкі: пажылым, цяжарным, пацыентам з хранічнымі захворваннямі.

Каб знізіць верагоднасць заражэння, дактары раяць выконваць простыя правілы: рэгулярна мыць рукі, карыстацца антысептыкамі, праветрываць памяшканні і насіць маску ў месцах скаплення людзей. Таксама важныя паўнавартасны сон, правільнае харчаванне і ўмераная фізічная актыўнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула