БЕЛ Ł РУС

Цяплець у наступныя дні і не думае

1.10.2025 / 11:13

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 2—4 кастрычніка.

У чацвер уначы месцамі па Гомельскай вобласці, раніцай і днём пераважна па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія дажджы. Ноччу +1..+6°С, днём +6..+11°С. 

У пятніцу месцамі — невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны слабы туман і галалёд.

Ноччу +1..+6°С, пры праясненнях, а па Брэсцкай вобласці ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі 0..-4°С; максімальная днём +6..+13°С.

У суботу ноччу +1..+7°С, пры праясненнях чакаюцца замаразкі 0..-3°С; днём +9..+15°С, па паўднёвым усходзе Беларусі да +17°С.

Надвор'е ў Мінску на наступны месяц паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула