БЕЛ Ł РУС

«Байсол» расказаў, як ідуць выплаты з экстраннага збору

1.10.2025 / 11:32

Nashaniva.com

Фонд расказаў, што адбываецца з выплатамі з экстраннага збору палітвязням, які быў абвешчаны 11 верасня пасля выхаду на волю 52 чалавек.

Вызваленыя 11 верасня палітвязні

Нагадаем, што тады быў абвешчаны экстранны збор на дапамогу з разліку 1000 еўра на палітвязня.

Першапачаткова планавалася сабраць 50 тысяч еўра, але гэтая сума была сабраная за тры гадзіны, а за двое сутак яна перавысіла 100 тысяч еўра. Зараз сабраныя больш за 115 тысяч еўра. На аднаго палітвязня прыпадае 2078 еўра.

«Мы пачалі выплаты для палітвязняў, вызваленых 11 верасня. На кожнага чалавека прыпадае 2078 еўра.

На сёння дапамогу ўжо атрымалі 12 чалавек — гэта тыя, хто мае банкаўскія рахункі і змог аператыўна яе прыняць.

Мы ўжо маем сувязь з 37 вызваленымі і робім усё магчымае, каб звязацца з астатнімі. Таксама яны могуць выйсці на сувязь з Фондам праз Тэлеграм @bysol_pzk і пацвердзіць сваё жаданне атрымаць дапамогу», — гаворыцца ў паведамленні фонду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула