БЕЛ Ł РУС

Дырэктар прадаў прадукцыі беларускім прадпрыемствам на мільён рублёў, але тыя не разлічыліся. Адгадайце, каго будуць судзіць

1.10.2025 / 12:5

Nashaniva.com

Дырэктару сельгапрадпрыемства пагражае 10 гадоў. 

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў Брэсцкай вобласці выкрылі, як яны пішуць, незаконную схему на адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Столінскага раёна.

Паводле іх інфармацыі, 34‑гадовы дырэктар арганізацыі на працягу некалькіх месяцаў парушаў умовы дамоў: без 100‑працэнтнай перадаплаты адпускаў прадукцыю дзвюм камерцыйным структурам з Мінскай і Брэсцкай абласцей.

У выніку фірмы атрымалі тавар, але не разлічыліся за яго. Агульны ўрон, нанесены сельгаспрадпрыемству, ацэньваецца прыкладна ў адзін мільён рублёў.

Заведзена крымінальная справа паводле артыкула аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Кіраўніку пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула