Колькасць нелегальных мігрантаў на польска-беларускай мяжы рэзка вырасла
У мінулыя дні польскія памежнікі рэгістравалі каля 50 спроб перасекчы мяжу ў суткі. Але 30 верасня лічба вырасла ў два разы.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Пагранічная служба Польшчы
30 верасня польскія памежнікі зарэгістравалі каля 100 спроб мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу. Гэта ўдвая больш, чым было ў апошнія дні, пасля адкрыцця мяжы з Беларуссю 25 верасня.
Так, за панядзелак 29 верасня было каля 40 спроб парушэння мяжы з боку Беларусі. З 26 па 29 верасня іх было каля 220.