БЕЛ Ł РУС

Кітаец усяго год вучыў беларускую мову і ўжо выступіў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Паслухайце, як ён гаворыць

1.10.2025 / 13:8

Nashaniva.com

25—27 верасня ў Берліне адбыўся XII Міжнародны кангрэс беларусістаў. Яго ўдзельнікам быў кітайскі даследчык Ван Чжыўань, сярод інтарэсаў якога і беларускія дыялекты. 

Фота: holowabelkin / Facebook

На сваёй старонцы ў Facebook Ван Чжыўань расказаў пра кангрэс. Паводле яго слоў, арганізатары забаранілі фату і відэаздымкі падчас выступаў, таму здымкаў з самога мерапрыемства няма. Але хлопец выклаў фрагмент дамашняй рэпетыцыі, дзе гаворыць па-беларуску.

«Шчыра кажучы, мая беларуская пакуль што вельмі сціплая: я вучыў мову толькі год, ды і апошні раз займаўся ёю два гады таму», — напісаў ён.

Ван Чжыўань паведаміў, што жыве ў Мюнхене і піша доктарскую дысертацыю па славістыцы.

Беларускую мову ён пачаў вывучаць падчас двух семестраў курсаў у Варшаве і Кракаве. Менавіта тады ў яго з’явілася асаблівая цікавасць да беларускай мовы і культуры.

«Але гэты кангрэс стаў для мяне сапраўды каштоўным вопытам, і я буду працягваць працаваць над сабой, каб у будучыні выступаць яшчэ лепш», — напісаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула