Грамадзянка Германіі марна спрабавала ўвезці ў Беларусь 15 залатых зліткаў
Грамадзянка Германіі, якая прыбыла ў Нацыянальны аэрапорт Мінск авіярэйсам «Стамбул — Мінск», не задэкларавала 15 зліткаў золата, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Скрыншот відэа Мытны камітэт
Яна перасякала мытную мяжу па зялёным калідоры, прызначаным для праходжання без тавараў, што падлягаюць дэклараванню. Мінскія мытнікі засумняваліся ў яе дзеяннях, перанакіравалі жанчыну на чырвоны калідор. І пры аглядзе багажу выявілі залатыя зліткі і манету.
Грамадзянка расказала, што набывала каштоўнасці на рынках у розных краінах і не ўпэўнена, што яны сапраўды залатыя. Меркаванае золата накіравана на экспертызу.
Вынік даследавання — 15 залатых зліткаў 999,9 пробы агульнай масай больш за 117 г і залатая манета вагой больш за 30 г. Кошт незаконна перамешчаных праз мяжу тавараў склаў больш за 78 тыс. рублёў, што значна перавышае дазволенае.