БЕЛ Ł РУС

За верасень у праекце «Горюшко» дадалося амаль 10 тысяч імён загінулых расійскіх вайскоўцаў

1.10.2025 / 19:54

Nashaniva.com

У верасні ва ўкраінскім праекце «Горюшко», які займаецца падлікам колькасці загінулых расійскіх вайскоўцаў на падставе аналізу некралогаў па іх, дадался ажно 9320 пазіцый.

Гэты рэкорд, праўда, не сведчыць пра тое, што менавіта сёлетні верасень стаў найбольш смяротным месяцам для расійскай арміі, бо сярэдняя затрымка ад смерці да з'яўлення на «Горюшке» складае некалькі месяцаў. Як сцвярджаюць у праекце, цяпер аналізуюцца некралогі за май, чэрвень і ліпень, а рэкорды, якія ставяцца апошнія месяцы (у ліпені дадалося 6630 чалавек, а ў жніўні — 7100), тлумачацца павелічэннем агульнай колькасці тых людзей, якія над гэтым працуюць.

Усяго ў праекце «Горюшко» за ўвесь час налічылі ўжо больш за 140 тысяч некралогаў. Прытым сюды не ўваходзяць смерці тых, хто ваяваў у вайсковых фармаваннях «ДНР» і «ЛНР», а таксама вайскоўцаў з КНДР і іншых іншаземцаў.

Паколькі далёка не пра ўсіх загінулых расійскіх вайскоўцаў публічна паведамляюць, публікуючы некралогі, рэальная колькасць загінулых нашмат большая. 

Так, выданні «Медуза» і «Медыязона», вывучыўшы даныя пра страты па імянным спісе загінулых і па рэестры спадчынных спраў, прыйшлі да высновы, што да жніўня 2025 года расійскія страты ў вайне з Украінай склалі каля 220 тысяч чалавек забітымі.

Чытайце таксама:

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну

У Мелітопалі ГУР падарваў «буханку» з расійскімі аператарамі дронаў

Начальнік расійскага Генштаба заявіў, што Расія будзе працягваць вайну

Да жніўня 2025 года на вайне загінула каля 220 тысяч расіян — ацэнка «Медыязоны» і «Медузы»

Каментары да артыкула