Праз расійскія абстрэлы надзвычайная сітуацыя ўзнікла на Чарнобыльскай АЭС
З-за расійскага абстрэлу энергетычнай інфраструктуры ў горадзе Славуціч Кіеўскай вобласці на аб'ектах закрытай Чарнобыльскай АЭС узнікла надзвычайная сітуацыя, паведаміла Міністэрства энергетыкі Украіны.
Чарнобыльская АЭС. Фота ілюстрацыйнае
Паведамляецца, што ў выніку скачкоў напружання без электразабеспячэння аказаўся новы бяспечны канфайнмент, які з'яўляецца ключавым аб'ектам, які ізалюе разбураны чацвёрты энергаблок ЧАЭС і прадухіляюе выкід радыеактыўных матэрыялаў у навакольнае асяроддзе.
Цяпер спецыялісты праводзяць работы па аднаўленні электразабеспячэння.
Чытайце таксама:
Горад Славуціч ва Украіне застаўся без святла і вады з-за ўдару расійскіх дронаў
У выніку ўдару беспілотнікаў па Дняпры пацярпелі 28 чалавек
Пасля 16‑дзённага перапынку аднавіліся палёты расійскіх беспілотнікаў праз тэрыторыю Беларусі