БЕЛ Ł РУС

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

1.10.2025 / 21:32

Nashaniva.com

Паліцыя не знайшла на целе слядоў гвалту, але не выключае забойства, піша «Еўрарадыё».

Жанчына, імя якой не называецца, знікла ў мінулую суботу, 27 верасня. Яна не адказвала на тэлефанаванні і не адкрывала дамафон. Сяброўка беларускі звярнулася ў паліцыю, а калі тая ўзламала дзверы ў кватэру, дзе жанчына жыла — яе цела знайшлі на падлозе.

Дэталі здарэння павінны будуць высветліцца пасля анатамавання. На гэты момант найбольш верагоднай версіяй следчым падаецца ўскладненне хваробы.

Чытайце таксама:

У Мінску здаюць жыллё разам з бабуляй. Абвестка выклікала гарачую дыскусію

У Быхаўскім раёне пенсіянерка зайшла да суседкі папіць гарбаты і загінула

Каля станцыі метро «Каменная Горка» памерла жанчына

Каментары да артыкула