У Іўеўскім раёне мужчына патануў у калодзежы
Раніцай 1 кастрычніка ў аграгарадку Бакшты Іўеўскага раёна ратавальнікі МНС дасталі з калодзежа, які знаходзіцца на прыватным падворку, цела 75‑гадовага мясцовага жыхара.
Скрыншот з відэа
Паведамляюць, што цела мужчыны ў калодзежы заўважыла жонка і адразу выклікала хуткую дапамогу.
Цяпер высвятляюцца абставіны здарэння, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.