БЕЛ Ł РУС

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты

2.10.2025 / 11:1

Nashaniva.com

Таццяна Крыклеўская займалася дзеткамі з парушэннямі маўлення і апорна-рухальнага апарату.

Таццяна Крыклеўская. Фота з яе старонкі Укантакце

Таццяне Крыклеўскай 45 гадоў. Родам яна са Слуцка. У 2009 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на настаўніка інклюзіўнай адукацыі.

Крыклеўская працавала настаўнікам-дэфектолагам у мінскім дзіцячым садку №549. Тут ёсць групы для дзетак з парушэннямі маўлення і апорна-рухальнага апарату.

Жанчына пісала артыкулы для сайта садка — напрыклад, пра тое, як дапамагчы дзіцяці, якое доўга не размаўляе, пачаць размаўляць.

Таццяна аматарка падарожнічаць і гатаваць. У яе сацсетках шмат фота рэцэптаў і страў, якія яна гатавала для родных і сяброў.

Жанчыну асудзілі ў 2025 годзе па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса). Яна трапіла ў апошні вагон тых, каго паспелі асудзіць да сканчэння тэрмінаў прыцягнення да адказнасці.

Таццяне прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Каментары да артыкула