БЕЛ Ł РУС

ЗША дасць Украіне разведзвесткі для ракетных удараў па энергетыцы ўглыб Расіі

2.10.2025 / 7:28

Nashaniva.com

Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае магчымасць прадастаўлення Кіеву далёкабойнай зброі, якая дазволіць знішчаць больш цэляў на тэрыторыі Расіі.

Пентагон. Фота: Hisham Ibrahim / Getty Images

ЗША дадуць Украіне разведзвесткі для магчымасці ўдараў далёкабойнымі ракетамі па энергетычнай інфраструктуры Расіі, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы сярод амерыканскіх чыноўнікаў.

Паводле слоў амерыканскіх чыноўнікаў, Штаты падзеляцца разведзвесткамі, паколькі адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разглядае магчымасць прадастаўлення Кіеву далёкабойнай зброі, якая дазволіць знішчаць больш цэляў на тэрыторыі Расіі.

Паводле інфармацыі WSJ, амерыканскія чыноўнікі просяць саюзнікаў па NATO прадаставіць аналагічную падтрымку.

Зазначаецца, што Злучаныя Штаты ўжо даўно дзеляцца разведданымі з Кіевам, але ў сераду ў паведамленні гаворыцца пра тое, што дзякуючы новым распрацоўкам Украіне будзе лягчэй паражаць нафтаперапрацоўчыя заводы, трубаправоды, электрастанцыі і іншую інфраструктуру з мэтай пазбавіць Крэмль даходаў і нафты.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Венс пацвердзіў, што ў адміністрацыі Дональда Трампа вядзецца абмеркаванне прадастаўлення Украіне ракет Tomahawk.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула