БЕЛ Ł РУС

Вадалаз выратаваў сямігадовую дзяўчынку, што звалілася ў ваду ў Драздах

2.10.2025 / 7:47

Nashaniva.com

Непрыемная сітуацыя адбылася ў сераду ў абед на вадасховішчы Дразды. Ратавальнікі Таварыства ратавання на водах выконвалі абход і каля пірса побач з санаторыем «Беларусачка» заўважылі дзіця ў вадзе.

Цімафей Машлякевіч

«Мы неадкладна скіраваліся на выратаванне. Падплыўшы, я скочыў з катара ў ваду, падплыў да яе і, дастаўшы, перадаў у рукі бацькам. Пасля гэтага мы правялі прафілактычную гутарку з адміністрацыяй санаторыя і бацькамі дзіцяці», — кажа вадалаз-ратавальнік Цімафей Машлякевіч.

У Таварыстве ратавання на водах Onliner распавялі, што дзяўчынцы 7 гадоў, яна спатыкнулася, упала ў ваду і пачала крычаць, клікаць на дапамогу. Глыбіня складала 1,5 метра.

Нягледзячы на халодную ваду, медыцынская дапамога ёй не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула