БЕЛ Ł РУС

ЗША ўвялі новы візавы збор. Кошт візы павялічыцца больш чым у два разы

2.10.2025 / 8:29

Nashaniva.com

З 1 кастрычніка афармленне турыстычных віз ЗША стала даражэй: уступіў у сілу новы візавы збор пад назвай Visa Integrity Fee («збор за сумленнасць»). Яго памер у новым фінансавым годзе складзе 250 даляраў.

Фота: Pamela Smith / AP

У новым фінансавым годзе (з кастрычніка 2025 па кастрычнік 2026 года) памер збору «за сумленнасць» роўны 250 далярам. Кошт не з'яўляецца фіксаваным — закон дапускае павелічэнне збору па меркаванні ўладаў краіны.

З новым зборам кошт афармлення турыстычнай візы ЗША ў тым ліку для беларусаў дасягне 435 даляраў (185+250).

Дадатковая сума «за сумленнасць» можа быць вернута заяўніку, аднак дакладны механізм вяртання пакуль не сфармуляваны. Мяркуецца, што гэта будзе магчыма пры выкананні шэрагу ўмоў. Напрыклад, калі грамадзянін не парушаў працоўнае заканадаўства дзяржавы і візавы рэжым.

Збор «за сумленнасць» з'яўляецца часткай маштабнага законапраекта аб бюджэце, падпісанага прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам 4 ліпеня 2025 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула