БЕЛ Ł РУС

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

2.10.2025 / 9:31

Nashaniva.com

У Белаазёрску падрыхтавалі сюрпрыз да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2025».

У Белаазёрску 4 кастрычніка адкрыюць гіганцкі помнік крэветцы.

Ініцыятарам стаў мясцовы жыхар Арцём Бора. Паводле задумы, беларуская прэснаводная крэветка будзе мець памер амаль 170 сантыметраў. Возера Белае каля Белаазёрска — адзінае месца ў Беларусі, дзе жыве прэснаводная крэветка, якую завезлі сюды ў пачатку 1980‑х гадоў.

Аблічча архітэктурнай формы арганізатары пакуль трымаюць у сакрэце.

Фестываль-кірмаш «Дажынкі», падчас якога адбудзецца адкрыццё, запланаваны ў Белазёрску на 4 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула