БЕЛ Ł РУС

Што рабіць, калі батарэі грэюць слаба?

2.10.2025 / 10:5

Nashaniva.com

У Мінску ацяпленне ўключылі ў 7,4 тысячы жылых дамоў. Пра гэта распавёў намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Андрэй Садоўскі.

Пасля падачы цяпла эксплуатуючыя арганізацыі на працягу 10 сутак будуць праводзіць мерапрыемствы па праверцы працы і рэгуляванні абсталявання, выхадзе на ўстаноўлены гідраўлічны рэжым.

Калі на працягу дзесяці дзён прыборы прагрэваюцца нераўнамерна, мінчане могуць пакінуць заяўкі на ўстараненне няспраўнасцей па кароткім нумары 115, а таксама на сайце або ў дадатку 115.бел.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула