У Пінску затрымалі 17‑гадовага хакера
Супрацоўнікі па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці выявілі 17‑гадовага жыхара Пінскага раёна, які распрацаваў і распаўсюджваў у інтэрнэце шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, паведамляе прэс-служба МУС.
Праграма прызначалася для незаконнага збору рэквізітаў банкаўскіх карт і персанальных даных грамадзян.
Яна аўтаматычна захоўвала ўведзеную карыстальнікамі інфармацыю, якую ў далейшым зламыснікі прадавалі ў ценявым сегменце інтэрнэту.
Заведзена крымінальная справа за распрацоўку, выкарыстанне, распаўсюджванне альбо збыт шкоднасных камп'ютарных праграм.
Хлопцу пагражае да трох гадоў зняволення.