БЕЛ Ł РУС

У Мінску трамвай пратараніў легкавік

2.10.2025 / 13:57

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння раніцай, 2 кастрычніка, на Лагойскім тракце.

Фота: ДАІ Мінгарвыканкама

Кіроўца аўтамабіля BYD, рухаючыся па Лагойскім тракце, збочыў направа на вуліцу Каліноўскага на забараняльны сігнал дадатковай секцыі святлафора.

У выніку трамвай, што рухаўся ў спадарожным напрамку, пратараніў яго, паведамляе ДАІ.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула