БЕЛ Ł РУС

Генштаб УСУ прыгразіў Пуціну блэкаутам у Маскве ў выпадку працягвання ўдараў па энергетыцы Украіны

2.10.2025 / 14:7

Nashaniva.com

«Любое дзеянне праціўніка, накіраванае на тое, каб нашкодзіць нашай краіне, будзе атрымліваць сіметрычны адказ», — заявіў начальнік Генштаба Украіны Андрэй Гнатаў.

Андрэй Гнатаў. Фота: Укрінфарм

Украіна ўстроіць блэкаут у Маскве ў выпадку спроб расійскай арміі разбурыць украінскую энергетыку і пагрузіць краіну ў цемру, заявіў начальнік Генеральнага штаба УСУ Андрэй Гнатаў у інтэрв’ю «Укрінфарму».

«Любое дзеянне праціўніка, накіраванае на тое, каб нашкодзіць нашай краіне, будзе атрымліваць сіметрычны адказ. Цалкам правільна ўсё сказаў прэзідэнт [Уладзімір Зяленскі], і мы знойдзем магчымасці, знойдзем і зброю, і правядзём гэтыя аперацыі, яны [Расія] абавязкова зразумеюць, што такім чынам яны не дасягнуць перавагі», — сказаў Гнатаў.

На мінулым тыдні Зяленскі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Дональдам Трампам прыгразіў «чыноўнікам Крамля» ўдарамі з далёкабойнай зброі ЗША.

«Яны павінны ведаць, дзе знаходзяцца бамбасховішчы. Ім гэта неабходна», — заяўляў кіраўнік украінскай дзяржавы. Таксама ён папярэдзіў Крэмль пра ўдары па энергетычных аб’ектах: «Калі пагражаюць блэкаутам, напрыклад, сталіцы Украіны, то павінны ведаць у Крамлі, што будзе блэкаут у сталіцы Расіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула