БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка правёў тры нарады па «закрытых пытаннях»

2.10.2025 / 14:48

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка правёў тры рабочыя сустрэчы.

Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

Яны былі прысвечаны рознай тэматыцы і ў асноўным насілі закрыты характар, але абмяркоўваліся найважнейшыя пытанні, паведамляе БелТА.

Падчас першай сустрэчы абмяркоўвалася работа ваенна-прамысловага комплексу Беларусі, у тым ліку па сумесных праектах з замежнымі партнёрамі. 

Супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі па самым шырокім спектры напрамкаў — яшчэ адзін блок пытанняў, які дакладаўся Лукашэнку.

Тэма нумар тры — нафтаперапрацоўка. На рабочай сустрэчы па дадзеным пытанні акцэнт у абмеркаванні быў зроблены на паляпшэнні эфектыўнасці і павелічэнні аб’ёмаў перапрацоўкі нафты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула