БЕЛ Ł РУС

У Прыднястроўі на паўтара тыдня ўводзяць рэжым эканоміі газу

2.10.2025 / 15:5

Nashaniva.com

Эканомію ўвялі з-за «неспрыяльных абставінаў».

У Прыднястроўі на паўтары тыдня ўводзяць рэжым эканоміі газу. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер — міністр эканамічнага развіцця непрызнанай рэспублікі Сяргей Абалонік, перадае Першы Прыднястроўскі тэлеканал.

«У прыярытэтным парадку будзе ажыццяўляцца вытворчасць электраэнергіі для насельніцтва, на бытавыя і гуманітарныя патрэбы. Па заканчэнні гэтага перыяду ўсе спажыўцы і патрэбы Прыднястроўя будуць забяспечвацца газам у нармальным рэжыме. Я маю на ўвазе і прамысловых спажыўцоў, і камерцыйных, і працу ў сферы цеплаэнергетыкі ў тым парадку, які ўстаноўлены для пачатку ацяпляльнага сезона».

Паводле яго слоў, эканомію ўвялі з-за «неспрыяльных абставінаў». Пры гэтым для дамоў, школ і бальніц вытворчасць электраэнергіі застаецца ў звычайным рэжыме, газ у канфоркі працягне паступаць.

Праблемы з газам ужо былі ў Прыднястроўі ў пачатку гэтага года, пасля таго, як Украіна спыніла 1 студзеня транзіт расійскага газу. Жыхары рэспублікі пасярод зімы засталіся без ацяплення і гарачай вады, былі спыненыя прамысловыя прадпрыемствы, а электрасеткі не вытрымлівалі нагрузкі.

Праз месяц Малдова пачала пастаўкі, і праблема была вырашаная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула