Украіна і Расія абмяняліся палоннымі
Расія вярнула 185 вайскоўцаў з украінскага палону, узамен перададзены 185 палонных Узброеных сіл Украіны, паведамілі ў расійскім Міністэрстве абароны.
Ілюстрацыйнае фота
Маштабны абмен палоннымі ў некалькі этапаў адбываўся на пачатку лета згодна са стамбульскімі дамоўленасцямі.
24 жніўня адбыўся абмен па формуле «146 на 146», 14 жніўня — у фармаце «84 на 84».