БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі

2.10.2025 / 21:45

Nashaniva.com

Платформу Grokipedia распрацоўвае стартап Ілана Маска ў галіне штучнага інтэлекту xAI. Як сцвярджае амерыканскі мільярдэр, новы сайт забяспечыць больш шырокі доступ да крыніц і больш свабодны абмен інфармацыяй.

Ілан Маск. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

«Гэта неабходны крок на шляху да мэты xAI — пазнання Сусвету», — гаворыцца ў пасце Ілона Маска.

Гэтая заява стала адказам на крытыку, якая зыходзіць ад банкіраў і інвестараў, незадаволеных працай Вікіпедыі.

Раней сузаснавальнік Вікіпедыі Лары Сэнгер паскардзіўся, што платформа выключыла са спісу надзейных крыніц некаторыя кансерватыўныя СМІ. Паводле яго слоў, Fox News, Daily Caller і New York Post фактычна трапілі ў чорны спіс, а ліберальныя медыя лічацца надзейнымі.

Маск падтрымаў Сэнгера і заявіў, што Grokipedia забяспечыць больш шырокі доступ да крыніц і больш свабодны абмен інфармацыяй у параўнанні з цяперашняй сістэмай Вікіпедыі.

Чытайце таксама:

Багацце Ілана Маска вырасла да паловы трыльёна даляраў

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт

Беларуса будуць судзіць у Варшаве за малюнак з Іланам Маскам

Трансгендарная дачка Ілана Маска жыве з трыма суседзямі і харчуецца таннай ежай з дастаўкі

Ілан Маск заклікаў галасаваць за «Альтэрнатыву для Германіі». Інакш прадракае «канец Германіі»

Каментары да артыкула