БЕЛ Ł РУС

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі

2.10.2025 / 23:20

Nashaniva.com

У Беразніках Пермскага краю на філіяле «Азот» прадпрыемства «Уралхім» увечары 2 кастрычніка прагрымелі два магутныя выбухі. Пра здарэнне паведамілі мясцовыя жыхары, піша тэлеграм-канал Astra.

Прадпрыемства пацвердзіла факт інцыдэнту, аднак не прывяло падрабязнасцяў.

«2 кастрычніка 2025 года ў 20:45 у філіяле «Азот» АТ «АХК «Уралхім» адбылося кароткачасовае прыпыненне тэхналагічнага цыклу. Пацярпелых няма. Пагроз экалагічнай сітуацыі няма. Цяпер завод працуе ў штатным рэжыме», — сказана ў паведамленні.

Мясцовыя тэлеграм-каналы са спасылкай на МНС пісалі, што прычынай мог стаць выбух халадзільнай устаноўкі ў адным з цэхаў. Пагрозы БПЛА ў горадзе абвешчана не было.

Завод «Азот» з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам азотных угнаенняў у Расіі і адзіным пастаўшчыком шэрагу хімічных прадуктаў: вышэйшых аліфатычных амінаў, натрыевай салетры і крышталічнага нітрыту натрыю. Ён выпускае аміяк, карбамід і аміячную салетру, якія маюць падвойнае прызначэнне — выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы і пры вытворчасці выбуховых рэчываў.

У 2024 годзе прадпрыемства дало справаздачу пра рэкордныя аб'ёмы вытворчасці — звыш 2,3 мільёна тон прадукцыі.

Чытайце таксама:

У Мелітопалі ГУР падарваў «буханку» з расійскімі аператарамі дронаў

У Краснадарскім краі дроны атакавалі буйное хімічнае прадпрыемства

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА

Каментары да артыкула