БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры

3.10.2025 / 7:20

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Федэратыўнай Рэспублікі Германія з Днём германскага адзінства.

Фота: Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Ён адзначыў, што аб’яднанне гэтай краіны ў 1990 годзе стала адной з найбольш значных падзей у гісторыі сучаснай Еўропы.

«Нягледзячы на трагічныя наступствы Другой сусветнай вайны, беларусы і немцы сумеснымі намаганнямі здолелі знайсці шляхі да прымірэння і супрацоўніцтва, — гаворыцца ў віншаванні. — Той досвед запатрабаваны і сёння, а яго вынікі варта захоўваць і ўмацоўваць. Неабходна мудра рабіць крокі насустрач адно аднаму».

Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь вырашыла працягнуць бязвізавы рэжым для грамадзян краін ЕС, у тым ліку Германіі.

«Прапануем разам здымаць памежныя і іншыя бар’еры з мэтай аднаўлення двухбаковых адносін, — адзначыў ён. — Гэта будзе нялёгка ў гэты час, але цалкам адпавядае сапраўдным інтарэсам нашых краін і народаў».

Заўважым, што, як звычайна, Лукашэнка не віншуе кіраўніцтва «недружалюбных краін», а піша такія звароты да народа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула