ЗВР Беларусі перавысілі 13 мільярдаў даляраў
У верасні яны выраслі на 870 мільёнаў.
Фота: БелТА
Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за верасень на 871,7 млн даляраў і склалі на 1 кастрычніка 2025 года 13,284 млрд даляраў, паведаміў Нацбанк.
У мінулым месяцы ЗВР перавысілі 12 мільярдаў.
Па выніках 2024 года ЗВР Беларусі выраслі да $9 млрд даляраў, а ў сакавіку 2025 года ўзялі планку ў $10 млрд даляраў, у маі — 11 млрд.
Чытайце таксама:
Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?