БЕЛ Ł РУС

Выпадковы сведка заспеў маньяка-ліфцёра каля ахвяры. І папрасіў яго пабыць побач з забітай дзяўчынай, пакуль не прыедзе міліцыя

3.10.2025 / 10:34

Nashaniva.com

Адразу пасля гэтага Юрый Дзям’янаў уцёк. Знайшлі яго толькі праз 25 гадоў.

Маньяк-ліфцёр Юрый Дзям'янаў

У міліцыі расказалі падрабязнасці некаторых злачынстваў, якія здзейсніў магілёўскі маньяк-ліфцёр. У адным з выпадкаў яму шалёна пашанцавала.

У сакавіку 1999 года Юрый Дзям’янаў падпільнаваў адну з ахвяр каля шматпавярховіка на вуліцы Гагарына ў Барысаве.

Ён зайшоў у пад’езд услед за 15‑гадовай дзяўчынай. Што адбылося ў ліфце, міліцыя не паведамляе, аднак урэшце яны апынуліся на сёмым паверсе.

Тут маньяк паспеў паласнуць ёй нажом па шыі, калі з суседняй кватэры выйшаў мужчына. Аднак сусед не заўважыў кроў і падумаў, што дзяўчыне, якая ляжала на пляцоўцы, проста стала дрэнна. Ён папрасіў маньяка Дзям'янава пабыць побач з дзяўчынай і пайшоў выклікаць міліцыю. Той вырашыў абысціся без згвалтавання і адразу ж уцёк.

Знайшлі яго толькі праз 25 гадоў.

Чытайце таксама: Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула